Ці можна адмовіцца ад падпісання дадаткаў да дамовы на навучанне?
Змены ў дамовы на навучанне з установамі вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь афармляюцца дадатковымі пагадненнямі. Грамадзянскі кодэкс устанаўлівае, што грамадзяне вольныя ў заключэнні дамоваў, а значыць, падпісанне любой дамовы, у тым ліку дадатковага пагаднення, павінна адбывацца выключна па іх жаданні. Такім чынам, ад падпісання дадатку заўсёды можна адмовіцца.
Аднак, адмова ад падпісання дадатковага пагаднення можа пацягнуць за сабой пэўныя наступствы. Да дамовы на навучанне прымяняюцца нормы Грамадзянскага кодэкса, у прыватнасці артыкул 421, які дазваляе ўніверсітэту скасаваць дамову на навучанне ў сувязі з істотным змяненнем абставін, з якіх бакі зыходзілі пры заключэнні дамовы.
Паводле заканадаўства, “Змяненне абставін прызнаецца істотным, калі яны змяніліся настолькі, што, калі б бакі маглі гэта разумна прадбачыць, дамова ўвогуле не была б імі заключана або была б заключана на істотна адрозных умовах”.Гэта можа быць, напрыклад, немагчымасць выканання ўстановай сваіх абавязкаў або эканамічная немэтазгоднасць іх выканання. Дамова будзе скасаваная праз суд (калі бакі не прыйдуць да згоды).