BE
ru

Якія правілы ўліку і выкліку на зборы для тых, хто ўжо прайшоў ваенную службу?

У Беларусі грамадзяне, якія ўжо прайшлі ваенную службу, падлягаюць уліку ў сістэме вайсковай абавязку і могуць быць прызваны на перападрыхтоўку і праходжанне вайсковых збораў у залежнасці ад іх катэгорыі запасу і ролі ў сістэме мабілізацыі. Выключэнне з вайсковага ўліку магчыма пры дасягненні прадэльнага ўзросту знаходжання ў запасе.

Таксама падставамі для зняцця з уліку з’яўляюцца выезд на пастаяннае жыхарства за межы Рэспублікі Беларусь і адбыванне пакарання ў выглядзе арышту, абмежавання або пазбаўлення волі.

Грамадзяне, якія стаяць на ўліку, абавязаны:

  • знаходзіцца на вайсковым уліку ў ваенным камісарыяце;

  • з’яўляцца ў устаноўлены час і месца па выкліку (павестцы);

  • пры звальненні з ваеннай службы, альтэрнатыўнай службы, службы ў рэзерве ў запас, з’явіцца ў месячны тэрмін з дня выключэння са спісаў асабовага складу вайсковай часткі або з дня звальнення з такой службы ў ваенны камісарыят;

  • паведамляць у тыднёвы тэрмін пра змену свайго сямейнага становішча, адукацыі, месца працы (вучобы), абаненцкага нумара ў сетках аператараў электрасувязі, месца жыхарства ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі або месца знаходжання ў ваенны камісарыят;

  • пры пераездзе на новае месца жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь стаць у месячны тэрмін на вайсковы ўлік па новым месцы жыхарства;

  • пры выездзе за мяжу на тэрмін больш за шэсць месяцаў асабіста з’явіцца ў ваенны камісарыят па месцы жыхарства;

  • па прыбыцці з дзяржавы часовага знаходжання ў месячны тэрмін асабіста з’явіцца ў ваенны камісарыят па месцы жыхарства;

  • мець і захоўваць пасведчанне прызыўніка, ваенны білет, ваенны білет афіцэра запасу (часовае пасведчанне, выдадзенае замест ваеннага білета, ваеннага білета афіцэра запасу), палажэнні аб якіх зацвярджаюцца Міністэрствам абароны. У выпадку страты гэтых дакументаў грамадзяне абавязаны ў тыднёвы тэрмін звярнуцца ў ваенны камісарыят (абасобленае падраздзяленне) па месцы жыхарства, за выключэннем выпадкаў знаходжання за мяжой;

  • выконваць іншыя абавязкі, устаноўленыя Палажэннем аб вайсковым уліку.

Вайскоўцы запасу могуць быць прызваныя на вайсковыя зборы. Вайскоўцы, якія прайшлі альтэрнатыўную службу, на зборы не прызваюцца. На вайсковыя і спецыяльныя зборы накіроўваюцца вайскоўцы, прыдатныя па стане здароўя да ваеннай службы, прыдатныя з нязначнымі абмежаваннямі, а таксама абмежавана прыдатныя да службы ў ваенны час (з іх пісьмовай згоды). Медыцынскаму агляду падлягаюць вайскоўцы, што звярнуліся са скаргамі на стан здароўя. Павядомленне тых, хто прызваецца на зборы (акрамя праверачных), праводзіцца загадзя ў працэсе вывучэння і адбору кандыдатаў. Вайскоўцам, адабраным для праходжання збораў, не пазней як за 7 дзён да пачатку ўручаюцца павесткі з указаннем тэрмінаў яўкі.

Падчас праходжання вайсковых або спецыяльных збораў вайскоўцы маюць статус тых, хто праходзіць службу па прызыве. Час праходжання збораў уключаецца ў агульную працягласць службы, пра што робіцца адпаведны запіс у ўлікова-вайсковых дакументах.

Агульны тэрмін ваенных або спецыяльных збораў за час знаходжання ў запасе не можа перавышаць 12 месяцаў. Вайскоўцы, якія не маюць афіцэрскіх званняў, могуць быць прызваныя на зборы за час знаходжання ў запасе:

  • першага разраду — да пяці разоў;

  • другога разраду — да трох разоў;

  • трэцяга разраду — адзін раз.

Афіцэры запасу могуць быць прызваныя на зборы:

  • першага разраду — да дзесяці разоў;

  • другога і трэцяга разрадаў — да пяці разоў.

Катэгорыя Першы разрад Другі разрад Трэці разрад
Салдаты, матросы, сяржанты, старшыны да 35 гадоў да 45 гадоў да 50 гадоў
Прапаршчыкі, мічманы, малодшыя афіцэры да 45 гадоў да 50 гадоў да 55 гадоў
Маёры, падпалкоўнікі (капітан 3-га і 2-га рангу) да 50 гадоў да 55 гадоў да 60 гадоў
Палкоўнікі (капітан 1-га рангу) да 55 гадоў да 60 гадоў
Вышэйшыя афіцэры да 60 гадоў да 65 гадоў

Што да тэрмінаў праходжання збораў, іх працягласць::

  • вучэбныя зборы прыписнога складу — да 25 дзён;

  • вучэбныя зборы па падрыхтоўцы вайскоўцаў па вайскова-ўліковых спецыяльнасцях — да 60 дзён;

  • вучэбныя зборы па абслугоўванні тэхнікі недатыкальнага запасу — да 25 дзён;

  • праверачныя зборы — да 60 дзён;

  • спецыяльныя зборы — да двух месяцаў.

Ад праходжання ўсіх відаў збораў вызваляюцца:

  • забраніраваныя за дзяржаўнымі органамі, суддзі, пракуроры, дэпутаты, дэлегаты, кіраўнікі, работнікі транспарту, занятыя перавозкамі, рамонтам, абслугоўваннем тэхнікі, члены экіпажаў суднаў у перыяд навігацыі;

  • пры наяўнасці падстаў для адтэрміноўкі пры мабілізацыі (па сямейных абставінах, стане здароўя, наяўнасці трох і больш дзяцей да 18 гадоў);

  • навучэнцы дзённай формы навучання — на ўвесь перыяд навучання; навучэнцы завочнай і дыстанцыйнай — на час экзаменацыйных сесій.

Ад праходжання збораў (акрамя праверачных) таксама вызваляюцца:

  • грамадзяне, занятыя на пасяўных і ўборачных работах — у гэты перыяд;

  • педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі ўсіх узроўняў;

  • жанчыны — вайскоўцы запасу.

У асобных выпадках пры наяўнасці паважных прычын і падачы адпаведных дакументаў рашэнне аб вызваленні можа быць прынята ваенным камісарам раёна (горда) па іншых падставах.

Ці не знайшоў адказ на сваё пытанне?
Патрэбна дапамога?