Напішы нам!
Звяжыся з нашай камандай, каб атрымаць разгорнутую кансультацыю па любой тэме, звязанай з правамі прызыўнікоў, студэнтаў і маладых спецыялістаў
ЗвязаццаПа якіх прычынах магчыма выселение з інтэрната?
Выселенне з інтэрната магчыма па шэрагу прычын: адлічэнне з універсітэта, асабістая заява, сістэматычнае парушэнне правілаў, псаванне маёмасці або запазычанасць па аплаце. Для дзяцей-сірот прадугледжана асобная абарона — іх нельга выселіць без прадастаўлення іншага жылля. Чытайце падрабязней у поўным матэрыяле.
Полный материалЦі можна перавесціся на іншую спецыяльнасць пасля першага курса?
Студэнт мае права перавесціся на іншую спецыяльнасць або ў іншы ВНУ пасля першага курса, але толькі пры наяўнасці вольных месцаў і магчымасці ліквідаваць акадэмічную розніцу. Пераход магчымы па заяве студэнта і са згоды рэктара. Чытайце падрабязней у поўным матэрыяле.
Полный материалШто рабіць, калі ў інтэрнаце парушаюцца санітарныя нормы або адсутнічаюць належныя ўмовы?
Калі ў інтэрнаце парушаюцца санітарныя нормы або няма належных умоў для пражывання, студэнту варта звярнуцца з пісьмовай скаргай у адміністрацыю, інжынерную службу, дэканат або камісію па бытавых пытаннях. Пры бездзеянні — у санітарны нагляд. Чытайце як гэта зрабіць у поўным матэрыяле.
Полный материалЗа якія правіны могуць адлічыць з універсітэта?
Студэнта могуць адлічыць з універсітэта за сур’ёзныя або сістэматычныя парушэнні: працяглыя прагулы без уважлівых прычын, парушэнне дысцыпліны, ужыванне алкаголю ці наркатычных рэчываў, непадпарадкаванне выкладчыкам, пашкоджанне маёмасці і іншыя супрацьпраўныя дзеянні. Працэдура прадугледжвае захаванне правоў навучэнца. Чытайце падрабязней у поўным артыкуле.
Полный материалЯкія ільготы маюць студэнты Беларусі?
Студэнты ў Беларусі могуць карыстацца шэрагам льгот: кампенсацыяй арэнды жылля і праезду, скідкамі на харчаванне і аздараўленне, падатковымі вылікамі, а таксама льготным наведваннем музеяў, спартыўных аб’ектаў і іншых мерапрыемстваў. Умовы залежаць ад формы навучання, даходу сям’і і палітыкі ВНУ. Чытайце падрабязняй у поўным гайдзе.
Полный материалЯк атрымаць ільготны крэдыт на навучанне ў універсітэце?
Каб атрымаць льготны крэдыт на аплату першага вышэйшага навучання, неабходна адпавядаць крытэрам па даходах, быць дзеяздольным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і падаць поўны пакет дакументаў у Беларусбанк пасля залічэння на платную форму. Вяртанне крэдыту адбываецца на працягу 5 гадоў пасля заканчэння ВНУ. Чытайце падрабязней у поўным гайдзе.
Полный материалЯк маладому спецыялісту атрымаць кампенсацыю выдаткаў на арэнду жылля?
Малады спецыяліст можа разлічваць на кампенсацыю выдаткаў на арэнду жылля, калі такое прадугледжана рашэннем мясцовых органаў улады або работадаўца. Выплата не з’яўляецца абавязковай, але пры станоўчым рашэнні яе парадак, памер і ўмовы ўстанаўліваюцца ў працоўнай дамове, лакальным нарматыўным акце ці загадзе. Чытайце падрабязней у поўным гайдзе.
Ці можна адмовіцца ад падпісання дадаткаў да дамовы на навучанне?
Так, грамадзянін мае права адмовіцца ад падпісання дадаткаў да дамовы на навучанне, аднак гэта можа мець юрыдычныя наступствы, уключаючы скасаванне дамовы праз суд.
Полный материалЯк хутка пасля заканчэння вну могуць прызнаць «дармаедам»?
Спісы грамадзян, не занятых у эканоміцы фарміруюцца кожны квартал. Па агульным правіле, патрапіць у спіс можна на працягу квартала, наступнага за кварталам. Для студэнтаў прадугледжана выключэнне: яны не падлягаюць унясенню ў базу да канца каляндарнага года, у якім скончылася навучанне. Чытайце падрабязней у поўным матэрыяле:
Полный материалЦі можна выязджаць за мяжу падчас вучобы?
Увогуле — так. Аднак існуе працэдура ўзгаднення выезду, вызначаная Аглядам Канстытуцыйнага Суда ад 15.10.2007 года. Падрабязней чытайце ў поўным матэрыяле:
Полный материалЧуў, што можна пазбегнуць прызыву па псіхіятрычных паказаннях. Якіх падстаў будзе дастаткова?
Так, па пэўным спектры псіхіятрычных захворванняў прызыўнік не прыдатны да службы: афектыўныя засмучэнні (настроі), псіхічныя і паводзінавыя засмучэнні, эпілепсія, засмучэнне асобы і іншыя. Чытай дэталёвей у матэрыяле
Полный материалЗбіраюся адлічвацца з універсітэта. Ці паспеюць прызваць у бліжэйшую прызыўную кампанію?
Усё залежыць ад аператыўнасці ваенкамата і ваенна-ўліковага стала ўніверсітэта. Пры падпісанні абыходнага ліста вельмі высокая рызыка атрымаць позву пад роспіс прама ва ўніверсітэце. Як варыянт можна не прыходзіць па дакументы пасля прызыўной камісіі.
Чытайце падрабязней у матэрыяле:
Полный материалПланую пераехаць у бліжэйшы час. Як аформіць пашпарт серыі PP?
Згодна з дзейным заканадаўствам, пашпарт серыі PP магчыма аформіць толькі пры наяўнасці дзеючага віду на пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь. Для гэтага неабходна звярнуцца ў галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС або ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі УУС па месцы апошняй рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь (па месцы апошняга жыхарства бацькоў – для асоб, якія не пражываюць у Рэспубліцы Беларусь).
Гэта значыць, пастаяннае пражыванне = стаць на консульскі ўлік. Аб тым, як стаць на консульскі ўлік чытайце ў нашым поўным матэрыяле.
Полный материалЗа адмову ад удзелу ў грамадскім жыцці абяцаюць не даць месца ў інтэрнаце. Пад якой падставай мне могуць адмовіць у засяленні?
Права на засяленне ў інтэрнат рэгламентуецца кожным універсітэтам індывідуальна. Аднак, паводле агульнай практыкі жадаючыя атрымаць месца ў інтэрнаце дзеляцца на тры катэгорыі: маюць права на засяленне па-за чаргой, у першую чаргу і ўсе астатнія.
Сіроты, паўсіроты, дзеці без апекі бацькоў, інваліды з дзяцінства, дзеці са шматдзетных сем’яў, студэнты, якія пражываюць у раёнах, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, дакладна атрымліваюць інтэрнат.
Сярод фармальных падставаў для незасялення ў інтэрнат можна вылучыць 2 выпадкі. Якія менавіта? Чытайце ў поўным артыкуле.
Полный материалНас выганяюць з інтэрната на выходныя на падставе дэзінфекцый, каб мы прагаласавалі датэрмінова. Што рабіць?
Дэзінфекцыя не з’яўляецца падставай для высялення з інтэрната.
Гэта прыватны выпадак злоўжывання ўладай, варта папрасіць загад аб тым, што будзе праводзіцца дэзінфекцыя. Важна не ўступаць у канфлікт, а паспрабаваць развязаць сітуацыю. У прававых дакументах няма падставы для “выгнання з інтэрната з прычыны дэзінфекцыі”.
Падобныя патрабаванні падвяргаюцца абскарджанню. Як і дзе рэгулюецца пражыванне ў інтэрнатах, а таксама куды менавіта падаваць скаргі чытайце ў поўнай версіі матэрыялу:
Полный материалЗвяжыся з нашай камандай, каб атрымаць разгорнутую кансультацыю па любой тэме, звязанай з правамі прызыўнікоў, студэнтаў і маладых спецыялістаў
Звязацца