Ці можна перавесціся на іншую спецыяльнасць пасля першага курса?
Згодна з арт. 30 Кодэкса аб адукацыі, навучэнцы маюць права на перавод для атрымання адукацыі па іншай спецыяльнасці. Магчымы перавод як на іншую спецыяльнасць, так і ў іншую ўстанову адукацыі. Яны ажыццяўляюцца па рашэнні рэктара на падставе заявы студэнта і пры наяўнасці ўзгаднення.
Перавод студэнтаў з адной спецыяльнасці на іншую для рознатыпных спецыяльнасцяў ажыццяўляецца толькі пасля заканчэння першага курса або любога семестра другога курса, а для роднасных спецыяльнасцяў – пасля заканчэння семестра любога курса (акрамя выпускнога). Пераводы ў іншыя ўніверсітэты, як правіла, адбываюцца на платную форму навучання незалежна ад папярэдняй формы. Перавод на бюджэтную форму навучання дапускаецца ў выключных выпадках.
Умовамі пераводу як у іншы ВНУ, так і на іншую спецыяльнасць, акрамя згоды рэктара, таксама з’яўляюцца наяўнасць вольных месцаў ва ўстанове адукацыі і магчымасць у навучэнца ліквідаваць акадэмічную розніцу ў вучэбных планах.