BE
ru

Што рабіць, калі ў інтэрнаце парушаюцца санітарныя нормы або адсутнічаюць належныя ўмовы?

Студэнты, што пражываюць у інтэрнаце, маюць права патрабаваць своечасовай замены абсталявання, мэблі і іншых прадметаў бытавога і культурна-бытавога прызначэння, што сталі непрыдатнымі (за выключэннем выпадкаў, калі яны былі пашкоджаныя па віне пражываючых), а таксама належнага культурна-бытавога абслугоўвання.
Калі ў інтэрнаце парушаюцца санітарныя нормы або няма неабходных умоў для пражывання, у першую чаргу неабходна звярнуцца са скаргай да адміністрацыі інтэрната. Скаргу варта падаваць у двух асобніках, каб адзін асобнік (з подпісам аб прыняцці) пакінуць сабе. У студэнцкім гарадку таксама можа быць спецыяльная інжынерная служба, якая адказвае за рамонт камунікацый і абсталявання сістэм электразабеспячэння, цеплазабеспячэння, водазабеспячэння — у выпадку, калі парушэнні ўваходзяць у іх кампетэнцыю, можна звярнуцца туды.

Калі адміністрацыя інтэрната не прымае меры, можна звярнуцца ў камісію па жыллёва-бытавой рабоце ўніверсітэта або ў дэканат/рэктарaт.

Інтэрнаты павінны ўтрымлівацца ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі правіламі, правіламі і нормамі тэхнічнай эксплуатацыі жыллёвага фонду. Таму наступным этапам можа быць зварот у тэрытарыяльны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі па месцы знаходжання інтэрната праз падачу пісьмовага, электроннага або вуснага звароту.

Ці не знайшоў адказ на сваё пытанне?
Патрэбна дапамога?